Знайсці
23.11.2022 / 14:032РусŁacБел

Міністэрства эканомікі: Беларусь можа страціць 20 млрд даляраў у выніку санкцый ЕC

Развіццё беларускай эканомікі знаходзіцца пад пагрозай з-за ўступлення ў гэтым годзе ў актыўную фазу дзеяння заходніх санкцый, лічыць намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч. Еўрасаюз і ЗША ўвялі некалькі пакетаў санкцый у адказ спачатку на фашызацыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а пасля на гібрыдную агрэсію супраць еўрапейскіх суседзяў і саўдзел у нападзе Расіі на Украіну.

У сваім артыкуле, апублікаваным у «Экономическом бюллетене», які выдаецца Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Мінэканомікі, намеснік міністра звяртае ўвагу на некалькі пагроз, якія ўзніклі і актуалізаваліся ў сувязі з санкцыямі, піша «Эканамічная газета».

Адна з іх звязана з тым, што санкцыі прывялі да блакавання беларускіх актываў. Паводле звестак Мінэканомікі, у выніку санкцый на тэрыторыі ЕС замарожаныя актывы 26 беларускіх кампаній, у ліку якіх лакаматываў нашай прамысловасці («Беларуськалій», НПЗ «Нафтан», «МАЗ», «БелАЗ», «Гродна Азот», «МЗКЦ», «Гродзенская тытунёвая фабрыка», «Белкамунмаш», «Белшына», «Беларуснафта», «Белавія», «Белтэлерадыёкампанія»).

Рызыка таго, што актывы могуць патрапіць пад блакавальныя санкцыі заходніх краін, захоўваецца. Адпаведна, можна выказаць здагадку, што суб'екты гаспадарання Беларусі, асабліва дзяржпрадпрыемствы, могуць баяцца развіваць бізнэс у заходнім кірунку.

А яшчэ адзін выклік фактычна вынікае з першай праблемы. Цяжкасці для працы беларускіх прадпрыемстваў у заходнім кірунку патэнцыйна могуць прывесці да значнага скарачэння выручкі. Без прыняцця адпаведных мер па пераарыентацыі беларускага экспарту на рынкі трэціх краін санкцыі, паводле ацэнак, пагражаюць стратай валютнай выручкі на 20 млрд даляраў, падкрэслівае Д. Ярашэвіч у сваім артыкуле. Гэта вельмі істотна для плацежнага балансу краіны, удакладніў ён.

Таксама нароўні са знешнімі намеснік міністра эканомікі вылучае і ўнутраныя крыніцы эканамічных пагроз. Высокая імпартаёмістасць ВУП, якая ў 2020 годзе дасягнула 57,9%, застаецца структурнай праблемай нумар адзін для Беларусі, мяркуе эканаміст.

Натуральна, для забеспячэння стабільнай працы вытворчага сектара трэба цяпер шукаць новых пастаўшчыкоў сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых, паколькі з-за заходніх санкцый ранейшыя дзелавыя сувязі разрываюцца.

Еўрасаюз і ЗША ўвялі некалькі пакетаў санкцый у адказ спачатку на фашызацыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а пасля на гібрыдную агрэсію супраць еўрапейскіх суседзяў і саўдзел у нападзе Расіі на Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Олег/адказаць/
23.11.2022
Когда в Польше происходили забастовки инфляция в стране доходила до 1500%. Санкции это путь к мирным переменам через забастовки.
1
неЧалы/адказаць/
23.11.2022
А вы працягвайце далей рэпрэсіі, то страты складуць ўсе 50 мільярдаў. 20 мільярдаў, гэта 30% ВУП Беларусі. Будзе як у КНДР - карэнчыкі будзем жэрці. І ўсё дзеля аднаго маньяка улады і ягонай кодлы, якія і пры санкцыях будуць у шакаладзе. Новых рынкаў сбыта ў трэціх краінах вы не знойдзеця, бо паўсюль ўжо пануе Кітай. Нават ў Расеі. І яшчэ пытанне - калі імпарт перавышае экспарт на 8%, то чаму курс даляра стабільны? Штучна вы яго трымаць доўга не зможаце, ў адзін прэўкрасны момант рубель абрынецца на 50-100%.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930