Знайсці
09.11.2022 / 22:553РусŁacБел

Паліцэйскі з Берліна называў сябе «беларускім атаманам» і ўпотай ад начальства ездзіў у Мінск

Зямельнае ведамства па крымінальных справах у Берліне завяло дысцыплінарную справу і адхіліла ад працы аднаго з супрацоўнікаў, які неаднаразова рабіў прыватныя паездкі ў Расію і Беларусь, не паведамляючы пра гэта начальству. Акрамя таго, Міхаэля Б. падазраюць у сувязях з правымі экстрэмістамі і расійскай ваенізаванай казацкай групоўкай. Пра гэта гаворыцца ў сумесным расследаванні выданняў ARD Kontraste, Die Zeit і «Медуза», апублікаваным 8 лістапада, піша Deutsche Welle.

У пачатку 2022 года берлінскае зямельнае ведамства па ахове Канстытуцыі паведаміла начальству паліцэйскага Міхаэля Б., што той гадамі не паведамляў аб прыватных паездках у Расію і Беларусь. Па законе аб допуску да сакрэтных дакументаў супрацоўнікі некаторых спецслужбаў ФРГ абавязаныя інфармаваць сваё кіраўніцтва пра такія візіты.

Сам Міхаэль Б. адмовіўся каментаваць гэтую інфармацыю журналістам, сказаўшы толькі, што «заўсёды пра ўсё паведамляў».

Ведамства па ахове Канстытуцыі перадало берлінскаму начальству паліцэйскага фатаграфію з адной такой паездкі, дзе Міхаэль Б. пазіруе з вядомым паліцыі правым экстрэмістам, Ёргам С.

Паводле звестак спецслужбы, мужчыны як мінімум двойчы — у 2017 і 2020 гадах — разам ездзілі ў Беларусь, а таксама наведвалі Расію.

Правыя экстрэмісты і падрыхтоўка да «дня Х»

Ёрг С., з якім сфатаграфаваўся служачы паліцыі, лічыцца ўдзельнікам правай экстрэмісцкай групоўкі «Паўночны крыж» (Nordkreuz), пра дзейнасць якой стала вядома ў 2017 годзе. Групоўка налічвала каля 50 чалавек, у ёй былі ў тым ліку паліцэйскія і былыя салдаты бундэсвера. У іх планы ўваходзіла падрыхтоўка да «дня Х», калі «ў Германіі абрынецца грамадскі парадак».

Удзельнікі групоўкі дыскутавалі пра палітычныя забойствы, займаліся агнявой падрыхтоўкай і стваралі схроны са зброяй і боепрыпасамі, у якіх былі знойдзеныя і патроны, скрадзеныя з арсеналаў паліцыі.

«Атаман» з нямецкай паліцыі

Паездкі ў Расію і Беларусь былі звязаныя з арганізацыяй «Асацыяцыя дружбы народаў», старшынёй і сузаснавальнікам якой быў Міхаэль Б. Згодна з унутраным дакументам арганізацыі, на які спасылаюцца аўтары расследавання, яе члены называюць сябе «казакамі» і «гвардзейцамі».

Паводле інфармацыі ARD Kontraste, Die Zeit і «Медузы», «Асацыяцыя дружбы народаў» звязаная з так званым «Усевялікім войскам Данскім» — расійскай ваенізаванай казацкай групоўкай, атрады якой ваявалі ва Украіне ў 2014 годзе.

Пры гэтым Міхаэль Б. у беларускім аддзяленні гэтай арганізацыі меў чын «атамана», пішуць журналісты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
22
Ха-ха
13
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
19
10.11.2022
Калі ты нямецкі неанацыст, дык чаго ты тады з унтэрменшамі цягаешся? Продкі б не ацанілі
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
10.11.2022
Нямецкае лютэранства заўжды было другой апорай Расійскай імперыі, пасля праваслаўя. Можа, ён нашчадак остзейскіх баронаў, якіх небудзь Унгернаў або Урангеляў, і проста вяртаецца да сваіх каранёў-вытокаў. Апошнія Раманавы былі па крыві немцамі больш чым на 90%. Гэта істотна аблегчыла цяперашні расійска-нямецкі пакт, ад якога Украіна харкае крывёю, а нас бела-рускія атаманы катуюць у вязніцах і выціскаюць у эміграцыю.
0
Железный Дровосек /адказаць/
10.11.2022
Козаки есть только запорожские,в орде только кизяки позорные
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930