Знайсці
09.11.2022 / 15:461РусŁacБел

Украінская пошта паказала эскіз каляднай маркі, створаны школьніцай ФОТА

Ва Украіне завяршыўся конкурс эскізаў паштовай маркі «З Калядамі і Новым годам», які праводзіла «Укрпошта».

Па выніках галасавання пераможцам быў названы малюнак школьніцы з прыфрантавога Мікалаева.

Большасць людзей, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, кранула ілюстрацыя «Раз'яднаныя вайной», створаная 11-класніцай Валерыяй Міхайлавай.

На эскізе намаляваная дзяўчына і ўкраінскі вайсковец, якія сустракаюць свята паасобку: яна — у адзіноце пад упрыгожанай гірляндамі ёлкай, ён — на лініі фронту сярод выбухаў.

Нездарма гэтая ілюстрацыя стала лідарам анлайн-галасавання.

«Зараз мільёны тых, хто нясе ў сабе боль расстання з любімымі. І мільёны тых, каму застаецца толькі ў думках абдымаць іх на адлегласці. І мільёны тых, хто марыць пра ціхі 2023 год для Украіны і для кожнага з нас», — паведамляе Укрпошта.

Новая калядная паштовая марка будзе выпушчана ў снежні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0
0
Мыш/адказаць/
09.11.2022
Выдатная праца, да слёз. Хай новы год прынясе Украіне перамогу і злучыць усіх закаханых, якіх разлучыла вайна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930