Знайсці
01.11.2022 / 16:56РусŁacБел

Нацбанк выпусціў новую залатую манету 

Нацыянальны банк Беларусі выпусціў у абарачэнне новыя залатыя манеты «Славянка» наміналам у 50 рублёў. Яны з'явяцца на рынку ўжо з 3 лістапада.

Гэтыя манеты могуць прымацца па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў, але для такой мэты іх выкарыстоўваць, вядома, ніхто не будзе, бо каштуюць яны нашмат даражэй.

Кошт продажу для банкаў складае 1090,41 рубля, юрыдычным і фізічным асобам — 1111,18 рубля. Кошт пакупкі — 1004,98 рубля. Такія манеты прызначаныя перадусім для інвеставання і накаплення. 

На адным баку манеты «Славянка» выяўлены дзяржаўны герб, на іншым — вобраз маладой жанчыны з немаўлём на руках у атачэнні дзвюх райскіх птушак. Адзначаецца, што гэта «ўніверсальны агульнаславянскі сімвал, які валодае глыбокім унутраным патэнцыялам».

Пакуль манета выпушчаная накладам усяго ў 5 тыс. штук.

Першыя інвестыцыйныя манеты «Славянка» былі ўведзеныя ў абарачэнне ў Беларусі ў 2013 годзе. Наклад аб'ёмам у 100 тыс. штук быў адчаканены ў Швейцарыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930