Знайсці
06.10.2022 / 19:101РусŁacБел

Google Chrome прызнаны самым уразлівым браўзэрам 2022 года

Новыя звесткі, прадстаўленыя аператарам сэрвісу Atlas VPN, сведчаць пра тое, што карыстальнікі Google Chrome павінны быць надзвычай асцярожныя пры працы ў сеціве — гэты браўзэр найбольш уразлівы.

Па выніках даследавання, у 2022 годзе ў Chrome было выяўлена 303 уразлівасці і 3159 за ўсю яго гісторыю. Высновы заснаваныя на звестках платформы VulDB і ўлічваюць тыя «праломы», што выяўленыя з 1 студзеня па 5 кастрычніка 2022 года.

Другое месца ў антырэйтынгу 2022 года займае Firefox са 117 уразлівасцямі, а трэцяе — Microsoft Edge з 103 уразлівасцямі, іх на 61% больш, чым налічвалася ў 2021 годзе. Нарэшце, чацвёртае месца займае Apple Safari.

Самым бяспечным браўзэрам прызнаная Opera.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
1
Webexpert/адказаць/
07.10.2022
Не только гугл хром но и все браузеры на основе хромиум как Opera , Brave , Vivaldi, Microsoft Edge ..... пользуйтесь Firefox. 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930