Знайсці
05.10.2022 / 21:50

Гродзенскія мастакі шукаюць грошы, каб аплаціць запазычанасць

Гродзенскія мастакі павінны заплаціць за зямлю, на якой месцяцца вежы пад нефармальнымі назвамі Кася і Бася, 22 тысячы рублёў. Зараз яны шукаюць спонсара і гатовыя разлічыцца з ім творамі, піша Hrodna.life.

Майстэрні мастакоў размяшчаюцца ў былых воданапорных вежах, якіх гродзенцы называюць Кася і Бася. Яны належаць Беларускаму саюзу мастакоў. Арэнда для творцаў бясплатная, але яны павінны аплачваць камунальныя плацяжы.

У чэрвені 2022 года мастакам выставілі рахунак на выплату запазычанасці ў 22 тысячы рублёў за карыстанне зямлёй у апошнія шэсць гадоў. Раней паведамленні аб запазычанасцях ім не прысылалі. Калі карыстальнікі не змогуць аплаціць запазычанасць, то абласную арганізацыю мастакоў аштрафуюць і закрыюць, а пазыку атрымае на свае плечы рэспубліканскі саюз мастакоў.

Рэспубліканскі саюз мастакоў у Мінску гатовы заплаціць 15 тысяч, астатнія 7 тысяч мастакі павінны выплаціць самі. Пасля звароту ў падатковую і Гродзенскі гарвыканкам ім далі адтэрміноўку на адзін месяц. Зараз мастакі спрабуюць знайсці спонсара і разлічыцца з ім сваімі творамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30