Выдавец Андрэй Янушкевіч аднаўляе сваю працу ў Варшаве і шукае партнёраў
Выдавец Андрэй Янушкевіч аднавіў сваю працу ў Варшаве і шукае тых, хто можа пасадзейнічаць годнай беларускай справе, піша Беларуская рада культуры.
«Знаходзячыся ў Варшаве, сутыкаешся з новымі рэаліямі. Пакуль праца вядзецца за камп'ютарам, можна абысціся мінімальным наборам сродкаў. Але пасля друку ўсё мяняецца. Дзе захоўваць экзэмпляры, як развозіць і пакаваць іх для рассылкі, тая ж прамоцыя — праблемы зусім іншага кшталту. І тут упіраешся ў матэрыяльныя немагчымасці. Калі ў каго ёсць ідэі і рашэнні, дзяліцеся, калі ласка. Вельмі хочацца, каб кнігі з'явіліся на свет як мага хутчэй. Часу ў нас няшмат».
Цяпер вядзецца праца па выданні наступных перакладных кніг:
- Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і Келіх агню»;
- Дж. Р. Р. Толкін «Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка»;
- Кормак Макарці «Дарога»;
- Шчэпан Твардах «Кароль»;
- Салі Руні «Размовы з сябрамі»;
- Фрэнсіс Скот Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі»;
- Эрнэст Хэмінгуэй «І ўзыходзіць сонца»;
- Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск».
З прапановамі аб падтрымцы звяртайцеся сюды
22
1
0
1
1
1
Памёр Алесь Клышка
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Расійскія вайскоўцы, якія вярнуліся з вайны супраць Украіны, за два гады забілі больш за 100 чалавек
 4
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера