Знайсці
24.09.2022 / 22:29 10

Прэзідэнт Ірана не прыйшоў на інтэрв'ю CNN праз адмову журналісткі надзець галаўны ўбор

Прэзідэнт Ірана Ібрагім Рамсі адмовіўся ад запланаванага інтэрв'ю з журналісткай CNN Крысціян Аманпур на Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Перад пачаткам інтэрв'ю, якое не адбылося

Раісі спазніўся на 40 хвілін і перадаў праз памочніка просьбу Аманпур надзець на галаву хустку. Журналістка «ветліва адмовілася». У выніку прэзідэнт Ірана не прыйшоў на інтэрв'ю.

Аманпур заявіла, што прыкрывае галаву падчас рэпартажаў у Іране ў адпаведнасці з мясцовымі законамі і звычаямі, але не стане гэтага рабіць для інтэрв'ю за межамі краіны.

Паводле яе слоў, увогуле ніводзін прэзідэнт Ірана ніколі не прасіў яе пакрыць галаву — «ні ўнутры краіны, ні за яе межамі», хоць яна брала інтэрв'ю з кожным з іх пачынаючы з 1995 года. 

Крысціян Аманпур — грамадзянка Вялікабрытаніі, але яе бацька родам з Ірана. У іранскай сталіцы Тэгеране яна, хоць і нарадзілася ў Лондане, правяла дзяцінства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Пожалуй / адказаць
25.09.2022
хх, таки ви знаете страны со 100% нудистов? Хде?
0
хх / адказаць
25.09.2022
Пожалуй, краіны - не. плямёны і асобныя гурткі па інтарэсах у цывілізаваных краінах - так.
але гэта маленькае фантазійнае мадэляванне сітуацыі было. для занудыстаў (ці як будзе "зануда" па-беларуску?) трэба пэўна пазначаць - "уявіце, што калі б дзесьці на нейкай планеце існавала краіна, дзе 100% нудыстаў..."
0
хх / адказаць
25.09.2022
если "баба" у этой ("'•) = "богиня", то "бабло" значит "бог"?
хотелось бы услышать в таком разе и божественное значение слово "дурында"
 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31