Знайсці
05.09.2022 / 20:44РусŁacБел

Міліцыя пачала штрафаваць тых, хто прадае чаргу на мяжы

Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, гэта адбылося на пункце пропуску «Бераставіца». Былі зафіксаваныя факты ўезду ў зону чакання электроннай чаргі аднаго і таго ж транспартнага сродку, але не са сваімі, а з рознымі рэгістрацыйнымі нумарамі.

Парушальнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці: ім прызначаны штраф у памеры 10 базавых велічынь (320 рублёў).

Адзначаецца, што з 1 верасня 2022 года было прынята рашэнне, паводле якога калі аўтамабіль заязджае, то ён рэгіструецца, а калі пакідае зону чакання, то ягоная чарга анулюецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031