Знайсці
14.08.2022 / 19:354РусŁacБел

Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер

Дом-музей І з’езда РСДРП, які знаходзіцца недалёка ад Парка Горкага, звыкла бачыць зялёным. Але днямі зялёная фарба са сцен будынка знікла. Дзяржаўнае агенцтва «Мінск-Навіны» даведалася, з-за чаго гэта адбылося.

У музеі пачаўся рамонт. Як растлумачыў загадчык філіяла Сяргей Рэчкін, традыцыйны зялёны колер будынку неўзабаве вернуць: ужо ў верасні ён зноў набудзе звыклы знешні выгляд. Падчас рамонту таксама адновяць дэкаратыўныя элементы канца XIX стагоддзя.

Дом-музей I з’езда РСДРП на беразе Свіслачы — адзін з найстарэйшых музеяў Мінска, ён унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як помнік гісторыі. У 1898 годзе ў гэтым будынку была заснавана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, якая праз 5 гадоў, у 1903 годзе, раскалолася на бальшавіцкую і меншавіцкую фракцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
14.08.2022
колер дзіцячай нечаканасці...
0
Валянціна/адказаць/
15.08.2022
Камунізму колер лайна больш пасуе.
15.08.2022
Во первых это не аутентичный дом, тот сгорел во время войны, а во вторых кому и зачем он нужен?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930