Знайсці
10.08.2022 / 12:36

УСУ расказалі, якая тэхніка была знішчаная на аэрадроме ў Крыме

У выніку выбухаў 9 жніўня на авіябазе ў Навафёдараўцы былі знішчаныя каля 10 расійскіх самалётаў і склад авіяцыйнага ўзбраення. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар камандавання Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат.

 

Ён паведаміў, што на аэрадроме «Сакі» знаходзіліся самалёты Су-30 СМ, Су-24, Іл-76 і, магчыма, верталёты.

«Па выбуху, які мы бачылі на відэа, зразумела, што быў паражоны склад узбраення, таму што дэтанацыя была сур’ёзная. Любы аэрадром вывесці з ладу — гэта добра. А калі там дадаткова знішчана з дзясятак самалётаў, то гэта будзе сапраўдная невялікая перамога», — сказаў Ігнат.

Раней у камандаванні Паветраных сіл паведамлялі, што на авіябазе знішчылі дзевяць самалётаў, якія штодня выляталі патруляваць паветраны прастор каля Украіны, мінаючы зону дзеяння СПА Украіны.

Усяго ў Крыме пяць аэрадромаў, якія Расія можа выкарыстоўваць для ўзлёту самалётаў і нанясення ракетных удараў па Украіне, у дадатак да дзясяткаў аэрадромаў у Беларусі і ў самой Расіі.

Днём 9 жніўня ў Крыме прагрымелі выбухі на ваенным аэрадроме ў Новафёдараўцы. Жыхары Крыма публікавалі ў сацсетках відэа, на якіх былі бачныя як мінімум два эпіцэнтры агню, і расказвалі, што чулі ад 7 да 12 выбухаў.

Мінабароны Расіі заявіла, што пажар на авіябазе «Сакі» ўзнік з прычыны дэтанацыі некалькіх авіяцыйных снарадаў. Пазней крыніца ваеннага ведамства РФ заявіла ТАСС аб парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі на аэрадроме паблізу Новафёдараўкі.

Мінабароны Украіны заявіла, што не можа высветліць прычыну ўзгарання ў Новафёдараўцы.

The New York Times са спасылкай на высокапастаўленага ўкраінскага вайскоўца напісала, што за выбухамі на аэрадроме ў акупаваным Крыме стаяць украінскія сілы.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што Кіеў не датычны да выбухаў на аэрадроме ў акупаваным Расіяй Крыме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31