Знайсці
03.08.2022 / 13:256РусŁacБел

«Адсячэ тых, хто пераследуе камерцыйныя мэты на шкоду дзяржаве». Прыватныя школы і садкі будуць праходзіць дзяржакрэдытацыю

Камерцыйныя ўстановы адукацыі будуць праходзіць дзяржакрэдытацыю, і ў планах — працэс ліцэнзавання. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю sb.by міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Андрэй Іванец

Паводле міністра, з верасня 2022-га ўсе ўстановы адукацыі, уключаючы прыватныя, будуць абавязаныя праходзіць дзяржаўную акрэдытацыю ўжо на першым годзе стварэння (або змены віду дзейнасці), не чакаючы першага выпуску.

Андрэй Іванец падкрэсліў, што бацькі, аддаючы дзяцей у такія ўстановы, павінны сачыць, ці выконваецца навучальны план, якая кваліфікацыя настаўнікаў, ці арганізаванае харчаванне, аказанне медыцынскай дапамогі. «Бацькам, каб быць упэўненымі ў сваіх укладаннях, варта пераканацца ў наяўнасці акрэдытацыі, вывучыць устаноўчыя дакументы, паглядзець умовы», — мяркуе міністр.

Таксама рыхтуецца праект закона «Аб ліцэнзаванні», які, на думку чыноўніка, адсячэ тых, хто праследуе выключна камерцыйныя мэты «на шкоду дзяржаве і асобы».

«У працэс ліцэнзавання будуць ўцягнутыя ўсе прыватныя ўстановы адукацыі — дзіцячыя садкі, школы, гімназіі, дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці…

Гэта дазволіць кантраляваць выкананне стандартаў адукацыйнай дзейнасці, выкананне санітарных нормаў і правіл, праверыць гатоўнасць у частцы матэрыяльна-тэхнічнага, кадравага, вучэбна-метадычнага забеспячэння», — зазначыў міністр.

Прадугледжваецца прыпыненне ці нават спыненне ліцэнзіі, калі ўстанова не пройдзе дзяржаўную акрэдытацыю. Такім чынам, будуць узаемазвязаныя дзве асноўныя працэдуры: ліцэнзаванне (дае права на ажыццяўленне дзейнасці) і дзяржакрэдытацыя (дазваляе выдачу выпускнікам дакументаў аб адукацыі).

Праект плануюць разгледзець у другім чытанні на восеньскай сесіі, і пасля ўступлення закона ў сілу ўжо не атрымаецца па заяўным прынцыпе ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

У адзіным дзяржрэгістратары юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў амаль паўсотні такіх арганізацый: 35 арганізуюць агульную сярэднюю адукацыю, 14 — дашкольную адукацыю. Дзяржакрэдытацыю, якая дае права выдаваць выпускнікам дакументы аб адукацыі (пасведчанні, атэстаты), прайшлі толькі 13 устаноў.

На думку Іванца, акрэдытацыя і ліцэнзаванне «будуць фактарам дысцыплінавання».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
25
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12
1
Мангол/адказаць/
03.08.2022
Настоящий нивец, зачем ерунду пишегь? Или ты Иванец? Веди своих в государственные сады и школу. В чем проблема?
04.08.2022
Настоящий нивец, а мне казалось, что деньги вымогают твои духовные братья из губопика и пр. , чтоб деньги зарабатывать нужно мозги иметь, но это не про вас.
0
Анндрэй ИИванец/адказаць/
04.08.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031