Знайсці
03.08.2022 / 12:291РусŁacБел

«Вывелі ў кайданках». Як затрымлівалі гендырэктара птушкафабрыкі «Дружба» Васіля Маркевіча

Учора з'явілася інфармацыя пра затрыманне і звальненне гендырэктара птушкафабрыкі «Дружба» ў Баранавіцкім раёне Васіля Маркевіча. Intex-press.by паспрабаваў даведацца падрабязнасці.

«У пятніцу, 29 ліпеня, днём былі затрыманыя сілавікамі гендырэктар птушкафабрыкі «Дружба» і галоўны бухгалтар, — распавёў адзін з чытачоў. — Дырэктар з'яўляўся дэпутатам Савета Рэспублікі, але, як відаць, гэта яго не выратавала».

«Прыйшлі людзі ў балаклавах, проста ў кабінеце надзелі кайданкі і вывелі», — паведаміў пазней яшчэ адзін чалавек, а другі, работнік прадпрыемства, сказаў, што Маркевіча «нібы затрымалі за хабар».

З сайта птушкафабрыкі інфармацыя пра Васіля Маркевіча знікла. У спісе кіраўніцтва наогул няма пасады «гендырэктар», адразу ўказаны першы намеснік гендырэктара Валерый Самушчык, які дзейнічае «на падставе Статута і пратакола пасяджэння назіральнага савета № 11 ад 29.07.2022».

Intex-press таксама звязаўся з Валерыем Самушчыкам, каб даведацца, куды падзеўся Васіль Маркевіч і ці праўда, што яго затрымалі.

— Я не буду нічога каментаваць. Я выдатна ведаю, што вы хочаце пачуць ад мяне. Ці вы думаеце, я ў замкнёнай прасторы жыву? — заявіў Валерый Самушчык і паклаў слухаўку.

Ніякай афіцыйнай інфармацыі наконт затрымання гендырэктара птушкафабрыкі «Дружба» ні на сайце Следчага камітэта, ні на сайтах іншых сілавых структур на гэты момант няма. Аднак крыніца Intex-press у органах пацвердзіла факт яго затрымання.

Вядома, што ўчора Васіль Маркевіч адказаў на званок, але адразу паклаў слухаўку, таму, у якім статусе ён знаходзіцца, невядома. Учора пра яго магчымае затрыманне паведаміла «Зеркало» са спасылкай на свае крыніцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
10
0
Жнівень/адказаць/
03.08.2022
Ганна Шарэйка-2?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930