Знайсці
01.08.2022 / 15:174РусŁacБел

У Лідзе мужчына з рэўнасці абліў жонку бензінам і падпаліў

У Лідзе распачалі крымінальную справу аб замаху на забойства ў дачыненні да 33-гадовага жыхара горада, які падпаліў сваю жонку, паведамляе Следчы камітэт.

Раніцай 15 ліпеня на глебе рэўнасці паміж мужам і жонкай узнікла сварка. Мужчына настойліва патрабаваў у жонкі аддаць яму мабільны тэлефон, каб даказаць яе здраду. Атрымаўшы адмову, ён раззлаваўся, схапіў каністру з бензінам і абліў 32-гадовую жанчыну, пасля чаго падпаліў.

Пацярпелую з апёкамі 60% цела медыкі павезлі ў бальніцу. Нягледзячы на намаганні дактароў, праз некалькі дзён яна памерла. Таксама пацярпела і іх 13-гадовая дачка, якая ў момант сямейнага канфлікту была дома. Яна знаходзіцца ў шпіталі, яе жыццю нічога не пагражае.

На допыце жыхар Ліды распавёў, што хацеў проста напалохаць жонку, каб яна аддала яму тэлефон. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. У шлюбе муж і жонка пражылі больш за 14 гадоў.

Дзеянні 33-гадовага мужчыны кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 14 п. п. 5, 6 ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам з асаблівай жорсткасцю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
28
01.08.2022
Везёт людям, жизнь кипит ключом.... и бьет бензином. А у нас чо... жена говорит - найди новую бабу, но не Вику, Вика напрочь отмороженная. Я говорю жене - найди нового мужика. А она - мне лень. Так и живём.
1
стабильность - это наше фсе/адказаць/
02.08.2022
Satan, аналогично 
0
Приор/адказаць/
11.11.2022
Канаплянік, Дадут ему много. Дело не в этом.
 Дело в том что довести человека до такого состояния, что бы упала планка и он пошел на такой шаг. Жизнь это суровое испытание.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930