Знайсці
22.07.2022 / 17:441РусŁacБел

Вашы салёныя агуркі пустыя ўнутры? Расказваем, як гэтага не дапусціць

Кожны аматар салёных агуркоў перажываў гэтую жудасную сцэну — дастаеш доўгачаканыя агуркі з банкі, а яны не такія смачныя і мяккія, бо пустыя ўнутры. Рашэнне ёсць, піша onet.pl.

Фота: agrostory.com

Падыходзяць не ўсе агуркі

Каб пазбегнуць расчаравання, перш за ўсё старанна выбірайце агуркі пад засолку. Перарослыя — горкія і нясмачныя.

Таксама варта звярнуць увагу на скурку агуркоў, якая можа сказаць болей, чым здаецца. Важна, каб яна не была занадта тоўстай і вельмі цёмнай. Гэта можа быць прыкметай высокай кіслотнасці глебы або вялікай колькасці ўгнаенняў пры вырошчванні.

Таксама існуе меркаванне, што чым больш «шыпастая» скурка, тым больш хрусткімі атрымліваюцца агуркі.

Агуркі павінны быць свежымі і пругкімі. Калі яны ўжо пачалі вянуць, то і салёныя агуркі будуць нясмачнымі, а рызыка таго, што яны акажуцца пустымі, узрастае. Такая гародніна ўжо страціла шмат вады, і кансерваваць яе не варта.

Падрыхтуйце агуркі да засолкі

Перш за ўсё, вельмі старанна вымыйце гародніну і ні ў якім разе не адразайце канцы. Абавязкова вымачыць агуркі перад засолкай.

Нашы мамы і бабулі часта замочвалі агуркі перад засолкай, але цяпер мала хто марнуе на гэта час. І дарма!

Спачатку старанна прамыйце агуркі ў халоднай вадзе з соллю. Пасля замачыце іх у салёнай вадзе на тэрмін ад двух да шасці гадзін, перш чым укладваць іх у банкі. Гэта дапаможа прадухіліць страту вады і захавае іх пругкімі і хрусткімі.

Правільна кладзіце агуркі ў банку

Адзін з самых простых спосабаў пазбегнуць поласцяў у агурках — шчыльна ўкласці іх у банку. Пры засолцы любой гародніны гэта вельмі важны этап. Калі гародніна выплыве з расолу, то замест марынавання яна проста сапсуецца. Шчыльная і кампактная кладка ці нават убіванне агуркоў у банкі — гэта добры спосаб захаваць іх.

Смачна есці!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
0
о. пазнаю альшанскія агуркі для бедных.../адказаць/
23.07.2022
атветачка на маю фотачку прыляцела?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930