Знайсці
06.07.2022 / 19:42РусŁacБел

Былы «дэпутат Незалежнасці» Мікалай Маркевіч трапіў у бальніцу, не дасядзеўшы 10 сутак

Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалай Маркевіч не здолеў адбыць накладзены на яго 10-суткавы адміністрацыйны арышт цалкам, бо патрапіў у бальніцу за дзень да канца тэрміну, паведаміла ініцыятыва «Право имеют».

59-гадовага Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня ў Гродне. Пазней яго асудзілі на 10 сутак за нейкі рэпост. Аднак цалкам тэрміну ён не адбыў, бо трапіў у бальніцу.

Мікалай Маркевіч — адзін з дэпутатаў Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання (1990—1995). У 1995 годзе ён быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савета, арганізаванай у знак пратэсту аб правядзенні рэферэндуму па пытаннях змены дзяржаўнай сімволікі і ўвядзення дзяржаўнага двухмоўя. Пасля быў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам гродзенскай газеты «Пагоня», у 2002 годзе яго асудзілі на два гады абмежавання волі за паклёп на Лукашэнку.

Апошнім часам Маркевіч займаўся пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930