Расія выручыла 24 мільярды даляраў ад продажу энергарэсурсаў Кітаю і Індыі
Расія за перыяд з пачатку вайны выручыла 24 млрд даляраў ад продажу энергарэсурсаў Кітаю і Індыі, паведаміў Bloomberg.
Паводле ацэнкі агенцтва, даходы РФ ад продажу нафты, газу і вугалю Кітаю ў сакавіку—маі склалі 18,9 млрд даляраў, а Індыя заплаціла за нафту 5,1 млрд даляраў.
Пры гэтым кошт індыйскага імпарту вырас у пяць разоў у параўнанні з мінулым годам. У цэлым выручка Расіі ад гандлю энергарэсурсамі з Кітаем і Індыяй вырасла на 13 млрд даляраў у параўнанні з сакавіком-маем 2021 года.
Дадатковая выручка была абумоўленая як пераарыентацыяй экспарту, так і ростам цэн. Пры гэтым пастаўкі энергарэсурсаў у Еўропу з Расіі скарачаюцца з-за санкцый.
1
0
0
0
0
4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Гэта было канкрэтнае шкодніцтва». Як бухгалтар ледзь не абанкруціў беларускае кафэ ў Вільні
 5
Польшча вельмі хутка будуе новую дарогу да закрытага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю
 7
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 2
Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 3
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера