Знайсці
04.07.2022 / 19:20

Прэзідэнт Казахстана паабяцаў дапамагчы Еўропе з нафтай і газам

Казахстан гатовы выкарыстоўваць свой вуглевадародны патэнцыял для стабілізацыі сітуацыі на сусветных рынках. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Казахстана.

Касым-Жамарт Такаеў. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана

Такаеў выказаў занепакоенасць у сувязі з пагрозамі энергетычнай бяспекі ў свеце. Казахстан, па яго словах, гатовы выкарыстоўваць свой вуглевадародны патэнцыял з мэтай стабілізацыі сітуацыі на сусветных і еўрапейскіх рынках.

Па словах Такаева, краіна прыхільная да развіцця ўстойлівых сувязяў з Еўрасаюзам — найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Казахстана.

Пасля нападу Расіі на Украіну 24 лютага ЕС удвая скараціў сваю залежнасць ад расійскага газу — прыкладна да 20% ад агульнага аб'ёму паставак. Але краіны Еўропы ўжо выкарысталі большасць варыянтаў дыверсіфікацыі паставак, такіх як імпарт звадкаванага газу морам.

Пачынаючы з красавіка, Расія спыніла пастаўкі ў Балгарыю, Польшчу, Фінляндыю, Нідэрланды, Данію і значна скараціла газавую плынь у Германію. Краіны Балтыі самі спынілі імпартаваць газ з Расіі.

Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА) лічыць, што Еўропа павінна тэрмінова рыхтавацца да таго, што Расія зімой можа цалкам перакрыць пастаўкі газу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
Ха-ха
3
Ого
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31