Знайсці
02.07.2022 / 12:20РусŁacБел

Улады Узбекістана затрымалі «арганізатараў» пратэстаў і западозрылі знешняе умяшанне ў Каракалпакстане

У Рэспубліцы Каракалпакстан (аўтаномія на паўночным захадзе Узбекістана) сілавікі затрымалі групу арганізатараў масавых акцый. Іх абвінавацілі ў спробе захапіць органы ўлады рэгіёну. Гэта вынікае з сумеснай заявы парламента, урада і МУС Каракалпакстана, піша Інтэрфакс.

Паведамляецца, што «злачынная група асоб арганізавала супрацьзаконныя дзеянні, з мэтай захопу органаў дзяржаўнага кіравання Каракалпакстана».

Ва ўладаў Рэспублікі «выклікаюць занепакоенасць спробы асобных нездаровых знешніх сіл з-за мяжы паўплываць на развіццё сітуацыі ў Каракалпакстане, у тым ліку шляхам мэтанакіраваных інфармацыйных укідаў і скажэння падзей, якія адбываюцца».

У пятніцу, 1 ліпеня, пратэсты прайшлі ў Нукусе (сталіца Каракалпакстана) з-за паправак у Канстытуцыю краіны.

Па даных прэс-службы МУС Узбекістана, «з мэтай недапушчэння парушэння грамадскага парадку і спынення здзяйснення грамадзянамі розных правапарушэнняў, былі задзейнічаны сілы і сродкі праваахоўчых органаў».

Праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Узбекістан» быў апублікаваны 25 чэрвеня для ўсенароднага абмеркавання.

У адпаведнасці з рашэннем парламента, абмеркаванне праекта працягнецца да 5 ліпеня, затым яго вынесуць на рэферэндум.

Праект закона прадугледжвае больш за 200 змяненняў у 64 артыкулы Канстытуцыі.

Сярод іх ‒ пункт аб падаўжэнні тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта Узбекістана з пяці да сямі гадоў. Канстытуцыйная рэформа таксама ліквідуе шырокую аўтаномію Каракалпакстана.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031