Знайсці
01.07.2022 / 10:22РусŁacБел

Жыхарку Докшыцаў будуць судзіць за дапамогу рэпрэсаваным

Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 33-гадовай жыхаркі Докшыцаў. Яе вінавацяць у фінансавай дапамозе рэпрэсаваным, піша «Еўрарадыё».

Абвінавачанне высунутае па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці).

Жанчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Паведамляецца, што 12 жніўня на розных інтэрнэт-рэсурсах жанчына ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю пра збор грошай для рэпрэсаваных беларусаў.

З 13 жніўня па 19 снежня 2020 года ад імя фонду яна пералічыла больш за 37 тысяч рублёў. Гэтыя грошы пайшлі на аплату штрафаў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў ды іншую матэрыяльную дапамогу.

Жанчыну ўзялі пад варту. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
23
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930