Знайсці
17.06.2022 / 18:55РусŁacБел

Памёр французскі акцёр Жан-Луі Трэнціньян

На 92-м годзе жыцця памёр французскі акцёр Жан-Луі Трэнціньян, паведамляюць французскія СМІ. Ён здымаўся ў кіно больш за 60 гадоў.

Трэнціньян у маладосці хацеў стаць аўтагоншчыкам, але ў выніку вучыўся на юрыста. У 19 гадоў сышоў з універсітэта і стаў браць урокі тэатральнага мастацтва.

У 1956 годзе Трэнціньян атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ролі ў фільме «І бог стварыў жанчыну», дзе ён сыграў з актрысай Брыджыт Бардо.

Яшчэ адна з найбольш вядомых ягоных работ — роля ў карціне «Мужчына і жанчына», якая атрымала Гран-пры Канскага кінафестывалю і дзве прэміі «Оскар» за найлепшы замежны фільм і найлепшы арыгінальны сцэнар.

Усяго Трэнціньян сыграў у больш чым 130 фільмах. Таксама ён спрабаваў сябе ў якасці рэжысёра і сцэнарыста.

А яшчэ захапляўся аўтагонкамі, у 1990-я купіў вінаградную гаспадарку. І працягваў здымацца ў кіно аж да апошніх гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
15
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930