Знайсці
01.06.2022 / 22:03РусŁacБел

Пентагон раскрыў, што яшчэ, апрача РСЗА, увойдзе ў новы пакет дапамогі для Украіны

У Пентагоне раскрылі дэталі абвешчанага прэзідэнтам Джо Байдэнам новага пакета дапамогі для Украіны коштам 700 млн даляраў, у якім прадугледжаныя амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS. 

Ракетны комплекс сістэмы залпавага агню HIMARS. 

Першым пунктам у пакеце названыя HIMARS з боепрыпасамі, колькасць якіх не раскрываюць, як і дальнабойную здольнасць пакетаў. У той жа час, агенцтва Reuters са спасылкай на словы чыноўніка Пентагона Коліна Каля паведамляе, што першапачаткова будуць дадзеныя чатыры сістэмы HIMARS, для навучання карыстання якімі ўкраінскім вайскоўцам спатрэбяцца арыенціровачна тры тыдні.

Таксама ў пакет увойдуць:

  • пяць радыёлакацыйных сістэм для контрбатарэйнай барацьбы;
  • дзве РЛС паветранага маніторынгу;
  • 1000 «джавелінаў» і 50 пускавых установак (Command Launch Units);
  • 6000 адзінак супрацьтанкавай зброі;
  • 15 тысяч снарадаў для 155-мм гаўбіц;
  • чатыры верталёты Мі-17;
  • 15 тактычных транспартных сродкаў;
  • запчасткі і іншае абсталяванне.

«ЗША таксама працягваюць працу з саюзнікамі і партнёрамі, каб даваць Украіне неабходнае ўзбраенне ў адпаведнасці са зменай патрэбаў на поле бою», — дадаюць амерыканцы ў камюніке.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031