Знайсці
29.05.2022 / 18:21РусŁacБел

Белкаапсаюз раскручвае канкурэнта «Грошыка» і «Светлафора» — дыскаўнтар «Мегаопт»

У Гандлёвым рэестры з'яўляецца ўсё больш запісаў пра крамы «Мегаопт». Іх рэгіструюць на юрыдычныя асобы Белкаапсаюза. На сёння ёсць звесткі прыкладна пра тры дзясяткі такіх крам, піша Office.Life. У асноўным гандлёвыя аб'екты пазначаныя як дыскаўнтары.

Крама «Мегаопт» у Століне. Фота: polese.by

Такога фармату ў Белкаапсаюза яшчэ не было. Гэты праект можа скласці канкурэнцыю сеткам «Грошык», «Дабрацэн» і «Светлафор». Хоць апошнія таксама рыхтуюцца адкрыць новыя крамы. З рэестра відаць, што яны з'явяцца, напрыклад, у Калінкавічах і Мінску.

Па колькасці дыскаўнтараў пакуль што лідзіруе «Светлафор», на другім месцы — «Грошык», трэцяе — у «Мегаопта», а чацвёртае — у «Дабрацэна».

У 2021 годзе дыскаўнтарамі ў Беларусі афіцыйна дазволілі называць толькі тыя крамы, дзе гандлёвая плошча складае ад 250 да 2,5 тыс. кв. м. Тавары там павінны прадавацца «па больш нізкіх цэнах» (нацэнка — не больш за 20%), размяшчацца на складскім абсталяванні (стэлажах, паддонах і да т. п.) і, як правіла, ва ўпакоўцы вытворцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930