Знайсці
27.05.2022 / 21:19РусŁacБел

Камерцыйнаму дырэктару Silver Screen Аляксандру Дземідовічу далі 15 сутак

Камерцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў «Silver Screen» Аляксандра Дземідовіча затрымалі 25 мая. Zerkalo.io паведамляе, што ён атрымаў 15 сутак арышту. 

Дземідовіча судзілі па адміністрацыйным артыкуле 23.4 «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў».

Як распавялі раней Zerkalo.io відавочцы, затрыманне Аляксандра адбывалася 25 мая ў прамежак з 15.30 да 16.00.

«Да нас прыйшлі тры супрацоўнікі органаў унутраных спраў у цывільным, сталі пытацца супрацоўнікаў кінатэатра аб бяспецы, мерапрыемствах і іншым, намякаючы на сустрэчу з кімсьці галоўным, — кажа адзін з работнікаў кінатэатра. — Любы «галоўны», які да іх прыходзіў, іх не задавальняў. Тады паклікалі дырэктара. І ўжо дырэктару яны сказалі, што не будуць марнаваць час. Маўляў, вядзіце туды, дзе сядзіць Аляксандр Дземідовіч. Далей яны ўжо зайшлі ў ягоны кабінет, сказалі збіраць рэчы, маўляў, паедзем на ператрус. Забралі ключы ад дома, тэлефон. Сказалі, што яго не будзе 10 сутак. Што за артыкул, па якой яны яго затрымлівалі, невядома».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031