Знайсці
24.05.2022 / 21:52РусŁacБел

Беларускае войска набывае 20 тысяч жэтонаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу загінулых

На сайце дзяржзакупак з'явіўся тэндар на закупку 20 тысяч індэнтыфікацыйных жэтонаў для вайскоўцаў, які праводзіць Міністэрства абароны Беларусі. Кошт закупкі ацэньваецца ў 10 800 рублёў. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал Антона Матолькі.

У дакументах да тэндэра сказана, што жэтон вырабляецца з алюмініевага сплаву ў выглядзе прамавугольнай пласцінкі з закругленымі кутамі, надпісам «УС Беларусі», а таксама серыяй, нумарам і табліцай групы крыві і рэзус-фактараў.

Такія жэтоны выдаюцца тым вайскоўцам, якія служаць па кантракце, а таксама афіцэрам запасу.

Паводле сайта Міністэрства абароны, у краіне па кантракту служаць 7 тысяч вайскоўцаў.

Антон Матолька адзначае: «Калі выказаць здагадку, што гэтыя жэтоны прызначаюцца для кантрактнікаў, то атрымліваецца, што закупляюць у тры разы больш за ўсю колькасць вайскоўцаў па кантракце ва УС Беларусі. Таксама гэта можа быць і проста замена старых жэтонаў на новыя і закупка ў запас».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930