Знайсці
19.05.2022 / 23:39РусŁacБел

«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай

Журналістка Кацярына Андрэева, асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі за выкананне сваёй прафесійнай дзейнасці, піша ў калоніі вершы. Звычайна яны не для публікацыі, але адзін, напісаны яшчэ ўзімку, яе муж, таксама журналіст Ігар Ільяш апублікаваў у Фэйсбуку.

Над белым полем —
Зімовым морам,
У цішыні
І сярод турбот,
Над маім шчасцем
І маім болем
Каторы месяц,
Які ўжо год
Ляціць, трымціць,
Невымоўна ззяе
На чорнай коўдры
Родных нябёс
Мая самотная
І нямая,
Мая адзіная
Зорка-лёс.

Я ёй малюся,
Яе баюся,
Яе спрабую
Не заўважаць.
А прыйдзе час —
Назаўжды спынюся
Пад зорным позіркам
Спачываць.

Пакуль блукаю
Глухою сцежкай,
Дзе звер пакінуў
Свае сляды,
Ужо не страшна,
Ужо не смешна,
Ужо ніякай
Няма бяды
У тым, што сціхлі
Навокал песні
А замест песняў — 
Хрумсцяць хрыбты.
У любым краі,
Дзе напрадвесні
У акно астрогу
Мне ззяеш Ты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930