«Усё. Не адвакат». Марыю Колесаву-Гудзіліну пазбавілі ліцэнзіі
«Калегі прынялі рашэнне выключыць мяне са сваіх шэрагаў», — напісала ў Твітары юрыстка.
Фота, якім Марыя суправадзіла паведамленне ў Твітары
Марыя — абаронца шэрагу фігурантаў палітычных спраў, у тым ліку Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзмітрыя Папова.
«Зачыстка» адвакацкай супольнасці адбываецца з 2020 года, за гэты час пазбаўленыя ліцэнзій дзясяткі сумленных адвакатаў, якія баранілі палітвязняў.
«Адвакат павінен выконваць свае функцыі, не баючыся нічога, але ў той жа час мы павінны разумець, што гэта дзяржаўны чалавек. І яго дзеянні павінны быць заснаваныя на нормах закона, а не нейкіх прыдуманых нормах — свабоды слова і іншых свабод. Мы ўжо наеліся гэтай свабоды», — сказаў Лукашэнка ў красавіку.
0
0
0
1
1
12
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў
 16
Ці магчыма аднавіць рух цягнікоў з Беларусі ў Еўропу?
 6
Асуджанага за педафілію экс-рэжысёра «Ералаша» вызвалілі ад пакарання. Ён ваюе ва Украіне
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера