Знайсці
05.05.2022 / 15:09РусŁacБел

26-гадовага майстра з «Інтэграла» будуць судзіць за забойства сілавіка

Як стала вядома «Нашай Ніве», 17 мая ў Мінскім гарадскім судзе пачнуць судзіць мужчыну па рэдкім расстрэльным артыкуле 362 КК РБ — «Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў ці ваеннаслужачага». Што гэта за гісторыя і ці было забойства — няясна. 

Абвінавачанага завуць Станіслаў Драздоў. Маладому чалавеку 26 гадоў, ён родам з Гомельскай вобласці. Знаёмыя кажуць, што прынамсі не так даўно ён працаваў майстрам на «Інтэграле». 

Не ясна, што ён зрабіў — пра забойствы супрацоўнікаў МУС ці вайскоўцаў апошнім часам не паведамлялася. 

Магчыма, яго будуць судзіць у рамках 14 артыкула КК — замах на злачынства. А ў інфармацыі суда гэтую рэмарку проста прапусцілі. 

Адзін са сваякоў Драздова сказаў «Нашай Ніве», што той «нікога не забіваў, нават не дакранаўся да мундзіра». Абставіны здарэння пакуль невядомыя. 

Сацыяльных сетак хлопец не вёў. 

СК і МУС ніякай інфармацыі пра гэтую справу не давалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
33
Ха-ха
0
Ого
25
Сумна
11
Абуральна
130
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031