Знайсці
26.01.2022 / 10:28РусŁacБел

У навагоднюю ноч мужа і жонку кінулі на Акрэсціна за салют у 23:34

Алена і Мікалай Гаеўскія 31 снежня запусцілі салют у двары роўна ў 23:34, але адразу пасля гэтага былі затрыманыя сілавікамі. У РУУСе на мужа і жонку склалі пратаколы за «несанкцыянаванае пікетаванне».

3-га студзеня суддзя Міхаіл Макарэвіч разглядаў іх справы. Ніхто з іх сваю віну на судзе не прызнаў, паведамляюць праваабаронцы.

Па пратаколе, яны «пікетавалі шляхам запуску піратэхнічнага вырабу (феерверку), згодна з раней размешчанымі ў дэструктыўных тэлеграм-каналах заклікамі».

Сведка-міліцыянт на судзе распавёў, што асабіста назіраў за запускам салюту. Ён сцвярджае, што салют быў у бела-чырвона-белых колерах, а пасля запуску Мікалай і Алена выкрыквалі «правакацыйныя лозунгі». Падставаў‌ сумнявацца ў дакладнасці тлумачэнняў‌ міліцыянта суд не знайшоў.

Акрамя гэтага, доказам віны стала і «падпіска на дэструктыўныя тг-каналы, са зместам якіх яны ўвесь час знаёміліся».

Мікалай на судзе патлумачыў, што салют быў на сто залпаў і запусціў ён яго «выключна па асабістых меркаваннях», бо ў 2020 годзе адбываў суткі па «народным» артыкуле 23.34 КаАП. Але ён адзначыў, што яны з жонкай аніякіх лозунгаў не выкрыквалі і пікетавання не праводзілі. 

На думку суддзі Макарэвіча, запуск салюту ў 23:34, яго колер, а таксама лозунгі ў грамадскім месцы сведчаць менавіта пра палітычны характар дзеянняў‌ Мікалая і Алены.

Вынікам суда стаў арышт Мікалая на 15 сутак, а Алены — на 13.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930