Знайсці
19.01.2022 / 18:31РусŁacБел

Французскі акцёр Гаспар Ульель загінуў у 37 гадоў

Гаспар Ульель адпачываў на гарналыжным курорце Ла-Разьер у Савоі на паўднёвым усходзе Францыі і сутыкнуўся на схіле з іншым лыжнікам. Верталёт даставіў яго ў бальніцу, але лекары выратаваць жыццё акцёра не здолелі.

Ульель быў адным з самых вядомых акцёраў у Францыі. Ён сыграў у фільмах Жан-П'ера Жэнэ «Доўгія заручыны», а таксама ў карціне «Гэта ўсяго толькі канец свету» Ксаўе Далана.

Акрамя таго, акцёр вядомы па фільмах «Ганібал: Узыходжанне» і «Сэн-Ларан. Стыль — гэта я». Адной з яго апошніх работ стаў серыял «Месяцовы рыцар» ад Marvel, які павінен выйсці ў сакавіку.

У 2005 годзе Ульель стаў лаўрэатам прэміі «Сезар» як самы шматабяцальны малады выканаўца. Узнагароду ён атрымаў за ролю ў фільме «Доўгія заручыны».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930