Французскі акцёр Гаспар Ульель загінуў у 37 гадоў
Гаспар Ульель адпачываў на гарналыжным курорце Ла-Разьер у Савоі на паўднёвым усходзе Францыі і сутыкнуўся на схіле з іншым лыжнікам. Верталёт даставіў яго ў бальніцу, але лекары выратаваць жыццё акцёра не здолелі.
Ульель быў адным з самых вядомых акцёраў у Францыі. Ён сыграў у фільмах Жан-П'ера Жэнэ «Доўгія заручыны», а таксама ў карціне «Гэта ўсяго толькі канец свету» Ксаўе Далана.
Акрамя таго, акцёр вядомы па фільмах «Ганібал: Узыходжанне» і «Сэн-Ларан. Стыль — гэта я». Адной з яго апошніх работ стаў серыял «Месяцовы рыцар» ад Marvel, які павінен выйсці ў сакавіку.
У 2005 годзе Ульель стаў лаўрэатам прэміі «Сезар» як самы шматабяцальны малады выканаўца. Узнагароду ён атрымаў за ролю ў фільме «Доўгія заручыны».
0
0
0
0
0
0
Кім Чэн Ын разам з 12-гадовай дачкой урачыста адкрыў забудову вуліцы з 80-павярховым будынкам у Пхеньяне ФОТЫ
 1
Арганізатары Еўрабачання аштрафавалі ўкраінцаў за футболкі з заклікам вызваліць абаронцаў Азоўсталі
 4
Магілу Прыгожына залілі бетонам
 6
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Крым атакавалі ракетамі ATACMS
 1
Арганізатары Еўрабачання аштрафавалі ўкраінцаў за футболкі з заклікам вызваліць абаронцаў Азоўсталі
 4
Магілу Прыгожына залілі бетонам
 6
Што за незвычайныя магілы рабілі на Палессі?
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера