Знайсці
14.01.2022 / 09:30РусŁacБел

Работнік завода ў Мінску скраў у калегі грошы і яшчэ месяц харчаваўся за яго кошт у сталоўцы

Будуць судзіць 26-гадовага жыхара Клецкага раёна, які на працягу месяца набываў прадукты і харчаваўся ў заводскай сталовай за кошт калегі.

Малады чалавек працаваў слесарам-зборшчыкам бытавой тэхнікі на адным са сталічных заводаў. Ён заўважыў, што калега захоўвае ў сумцы пластыкавы пропуск, з дапамогай якога можна разлічвацца ў сталовай, краме і кафетэрыі прадпрыемства — у канцы кожнага месяца патрачаную суму здымаюць з заробку, паведамляюць Мінск-навіны.

Мужчына непрыкметна стаў браць чужы пропуск для куплі прадуктаў і аплаты абедаў — на працягу месяца ў яго атрымалася гэта зрабіць 17 разоў. Акрамя таго, слесар скраў з сумкі таварыша 150 рублёў. Заўважыўшы прапажу грошай, той не стаў звяртацца ў міліцыю, вырашыўшы самастойна высачць злодзея.

Неўзабаве ён стаў падазраваць, што хтосьці выкарыстоўвае яго пропуск для аплаты прадуктаў і абедаў. Мужчына звярнуўся ў бухгалтэрыю, але там толькі пацвердзілі інфармацыю. Пропуск заблакавалі, а работнікаў крамы і сталовай папрасілі звяртаць увагу на фатаграфіі на пластыку.

Неўзабаве зламысніка затрымалі. Той адпірацца не стаў і ва ўсім прызнаўся, паабяцаўшы калегу на працягу дзесяці дзен пакрыць шкоду, аднак гэтага так і не зрабіў. Тады пацярпелы звярнуўся ў міліцыю.

Неўзабаве маладога чалавека звольнілі за прагул. Каля года ён хаваўся ад міліцыі, быў абвешчаны ў вышук, у выніку яго затрымалі.

Сваю віну былы зборшчык прызнаў цалкам, сума нанесенай шкоды склала 230 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930