Знайсці
08.01.2022 / 21:44

На Кіпры выявілі «дэльтакрон» — гібрыд «дэльты» і «амікрона»

Навукоўцы з Універсітэта Кіпра знайшлі новы варыянт каранавіруса ў аналізах 25 пацыентаў, піша Deutshche Welle.

Павялічыць

Фота ілюстратыўнае, Gajus-Images / depositphotos.com

Новы варыянт каронавіруса, які ўяўляе сабой гібрыд «дэльты» і «амікрона», выявілі ў аналізах 25 пацыентаў на Кіпры, паведамілі 7 студзеня супрацоўнікі кафедры біялагічных навук Універсітэта Кіпра.

Па словах прафесара Універсітэта Лявонціяса Кастрыкіса, новы варыянт SARS-CoV-2 валодае 10 відамі мутацый, якія да гэтага часу былі выяўленыя толькі ў «амікрона», аднак мае падобную «генетычную аснову» з дэльта-варыянтам.

Таму кіпрскія навукоўцы назвалі новы варыянт каранавіруса «дэльтакрон».

З 25 чалавек, у якіх была выяўленая каранавірусная інфекцыя гэтага тыпу, 11 былі шпіталізаваныя.

У інтэрв'ю тэлеканалу Sigmalive Кастрыкіс адзначыў, што казаць пра ступень заразнасці «дэльтакрона» яшчэ рана. Магчыма, ён не набудзе пашырэння і будзе выцеснены «амікронам».

Навукоўцы з ПАР назвалі «амікрон» прадвеснікам заканчэння пандэміі

У Францыі знайшлі новы варыянт каранавіруса

СААЗ: Пандэмія кавіду скончыцца ў 2022 годзе, але ёсць нюанс

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31