Знайсці
06.01.2022 / 20:29

Да 14 градусаў марозу і са снегам. Якое будзе надвор'е на выхадных?

У калядныя выхадныя ў Беларусі захаваецца зімовае надвор'е, пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на Белгідрамет. 

7 студзеня надвор'е сфарміруе халодная няўстойлівая паветраная маса. Ападкі ў выглядзе кароткачасовага снегу выпадуць на большай частцы Беларусі ў начны час і захаваюцца днём на поўначы краіны. Магчыма слабая завіруха, на дарогах — галалёдзіца, вецер будзе заходні парывісты.

Уначы мінімальная тэмпература ад -4°С па паўднёвым захадзе да -13°С па поўначы Беларусі. Днём да 6 градусаў марозу.

У суботу 8 студзеня на працягу сутак будзе пераважна без ападкаў, невялікі кароткачасовы снег прагназуецца толькі ноччу і раніцай у асобных раёнах Віцебскай вобласці. 

Уначы ў розных абласцях Беларусі сіноптыкі абяцаюць да —4…—10°С з пахаладаннем пры праясненнях да —11…—14°С. Дзённая тэмпература паветра будзе вагацца ў межах 0…—5°С.

Месцамі чакаецца слабы туман.

У нядзелю 9 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны выпадзе снег, па паўднёвым усходзе магчыма слабая мяцеліца.

Начная тэмпература паветра складзе —4…—9°С, пры праясненнях апусціцца да —11°С. Днём трохі пацяплее - да 0 … —6 ° С.

На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31