Знайсці
30.11.2021 / 09:29РусŁacБел

Журналістку Ірыну Слаўнікаву прызналі палітвязнем

Беларускія праваабаронцы прызналі журналістку Ірыну Слаўнікаву, якая ўжо месяц знаходзіцца за кратамі, палітвязнем. Яе падазраюць па артыкуле 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

«Мы лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да журналісткі Ірыны Слаўнікавай з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюджвання непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца ў зняволенні», — гаворыцца ў заяве.

30 кастрычніка Ірыну Слаўнікаву затрымалі ў мінскім аэрапорце, калі яна з мужам Аляксандрам Лойкам вярталіся з адпачынку. 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч асудзіў іх на 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Фэйсбуку матэрыялаў, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі. На волю яны не выйшлі, а зноў атрымалі па 15 сутак.

26 лістапада стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Яе мужа Аляксандра Лойку асудзілі на чарговыя 15 сутак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930