Знайсці
24.11.2021 / 14:54

Кіраўнік БПЦ Веніямін заклікаў ставіцца да мігрантаў як да «прышэльцаў»

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы экзарх Беларусі Веніямін заклікаў беларусаў і жыхароў еўрапейскіх краін праявіць міласэрнасць і спачуванне да «захраслых» на беларуска-польскай мяжы мігрантаў і параўнаў іх з «прышэльцамі», піша Interfax.by.

«Да іх трэба ставіцца, як да «прышэльцаў». Менавіта так Стары Запавет заклікае ставіцца да ўсіх вандроўнікаў у нашым жыцці. Біблія кажа, што і мы прышэльцы на гэтай зямлі, як і многія бацькі нашыя. Таму ў адносінах да вандроўнікаў і прышэльцаў трэба праяўляць міласэрнасць і спачуванне, у складаную хвіліну іх падтрымаць і забяспечыць іх хлебам», — распавёў ён у сераду падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Кіраўнік БПЦ адзначыў, што, згодна з рэлігійным вучэннем, усе людзі, пражыўшы жыццё на зямлі, будуць даваць адказ за ўласныя ўчынкі перад Богам, і заклікаў усіх, ад каго залежыць міграцыйны крызіс і лёсы людзей на мяжы, дапамагчы ім.

«Хацелася б, каб усе пайшлі насустрач гэтым бедным людзям, якія апынуліся ў такой сітуацыі. Тым больш, што набліжаецца Раство Хрыстова, хутка пачынаецца Калядны пост, час смутку, калі вернікі робяць добрыя справы», - нагадаў ён.

«Так, вельмі важна і накарміць, і апрануць гэтых людзей. Але яшчэ важней вырашыць саму праблему», — дадаў мітрапаліт.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30