Знайсці
23.11.2021 / 17:53РусŁacБел

Інтэрпал выключыў з базы даных беларуса Макарыя Малахоўскага, якога затрымлівалі ў Польшчы

12 верасня 2021 года Макарый Малахоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі польскай паліцыі па запыце пракуратуры Беларусі. На наступны дзень ён быў вызвалены з-пад варты, паколькі распачатая супраць яго крымінальная справа палітычна матываваная. Макарый яшчэ чакае канчатковага рашэння польскіх уладаў па працэсе экстрадыцыі, але Алесь Міхалевіч атрымаў ліст ад генеральнага сакратарыята інтэрпола, якое пацвярджае выдаленне даных Макарыя з базы міжнароднага вышуку.

Нагадаем, Макарыю Малахоўскаму 26 гадоў, ён родам з Гарадзішча Мінскага раёна. Сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску. У Беларусі на яго завялі крымінальную справу за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года на праспекце Незалежнасці. Ён абвінавачваецца па 364 арт. КК РБ (Гвалт або пагроза гвалту ў дачынні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). 

Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы. Але амаль адразу ж яго адпусцілі.

«Прыйшла паліцыя, з нагоды нібыта гучнай музыкі, далей праверка дакументаў, праверылі на сваіх прыладах, а потым у кайданкі і ў пастарунак», — патлумачылі нам знаёмыя, потым стала вядома, што да яго прыйшлі, бо ён быў у базе інтэрпола. 

Па запыце беларускай пракуратуры ў Польшчы затрымалі беларуса. Яго вінавацяць у нібыта наездзе на супрацоўніка ДАІ

Макар Малахоўскі выйшаў з польскай пракуратуры

Як Інтэрпал — арганізацыя, што спрыяе правасуддзю — стала дапамагаць таталітарным рэжымам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930