Знайсці
23.11.2021 / 16:39РусŁacБел

У Мінску за год колькасць наркатычных злачынстваў вырасла на 20%

Па звестках пракуратуры, сёлета істотна вырасла колькасць зарэгістраваных злачынстваў, звязаных з наркотыкамі. Так, за дзевяць месяцаў 2021-га такіх фактаў зарэгістравана на 200 больш, чым летась. Колькасць злачынстваў па факце збыту наркотыкаў і псіхатропаў вырасла амаль на 25%, як і колькасць тых, хто трапіў у бальніцу з наркатычным атручэннем.

За дзевяць месяцаў у Мінску зарэгістравалі 958 наркатычных злачынстваў (у 2020 годзе — 758). У тым ліку 644 злачынствы, звязаныя са збытам наркотыкаў і псіхатропаў (у 2020-м — 488).

За гэты час 331 пацыент трапіў у бальніцу з наркатычным атручэннем (летась было 244), сямёра з іх былі непаўналетнімі. 

Злачынцы прадаюць не толькі класічныя наркотыкі расліннага паходжання, але і сінтэтычныя — сумесі, спайсы, міксы, маркі.

Зафіксаваныя новыя схемы распаўсюджвання анлайн. Пры гэтым пракуратура лічыць эфектыўнай працу сілавікоў у барацьбе з распаўсюджваннем наркотыкаў. 

Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш навінаў пра тое, што школьнікі займаюцца продажам наркотыкаў. На пачатку лістапада ў Мінску затрымалі 17-гадовую дзяўчыну, калі яна збіралася зрабіць закладкі з «соллю», у яе знайшлі сем пакункаў з наркотыкамі, дома было яшчэ 15. Таксама наркотыкі знайшлі ў яе 15-гадовай саўдзельніцы, абвінавачаныя мелі ўсё для фасоўкі і ўпакоўкі наркотыкаў.

У сярэдзіне лістапада ў Мінску і Бабруйску затрымалі дзесяць падлеткаў (узрост — ад 14 да 17 год), якія раскладвалі па тайніках забароненыя рэчывы. Літаральна ў тыя ж дні ў Віцебску затрымалі двух сяброў — хлопца 15 год і дзяўчыну 16 год, якія таксама працавалі закладчыкамі — распаўсюджвалі мефедрон.

У гэты ж час у Мінску 16-гадовая дзяўчына трапіла ў бальніцу з атручэннем метадонам, дзве ночы яна не начавала дома, а калі вярнулася, маці давялося выклікаць хуткую. 

За распаўсюджванне наркотыкаў прадугледжваецца сур’ёзнае пакаранне — ад 5 да 25 год зняволення (ч. 2-5 арт. 328 КК). За захаванне наркотыкаў без мэты збыту таксама могуць пакараць тэрмінам да 5 год «хіміі» або ад 2 да 5 год пазбаўлення свабоды (ч.1 арт. 328 КК). Адказнасць наступае з 14 год.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930