Знайсці
20.11.2021 / 19:42РусŁacБел

У ЗША з інкасатарскай машыны высыпаліся тысячы даляраў — людзі кінуліся іх збіраць ВІДЭА

Газета The New York Post адзначае, што спачатку кіроўца грузавіка паспрабаваў сабраць банкноты, але затым, усвядоміўшы, што не зможа гэта зрабіць хутка, пачаў здымаць тое, што адбываецца.

Грошы пасыпаліся проста на дарогу недалёка ад горада Сан-Дыега пасля таго, як падчас руху грузавіка адкрыліся адныя з яго дзвярэй. Як паведамляе тэлеканал CNN, у выніку людзі пачалі спыняцца проста на трасе, каб збіраць купюры.

Паліцыянты прыехалі на месца здарэння толькі праз гадзіну, яны запатрабавалі ў прысутных неадкладна вярнуць грошы. Два чалавекі былі затрыманыя — іх падазраюць у прысваенні сродкаў. Многія ж паспелі ўцячы, але паліцыя мае намер іх адшукаць.

Колькі менавіта грошай было згублена ў выніку інцыдэнту ў Каліфорніі, не ўдакладняецца.

Сведкай «даляравага дажджу» стала спартсменка Дэмі Бэгбі — гэта відэа з яе інстаграма. Толькі паслухайце, колькі эмоцый выклікала гэтае здарэнне ў людзей!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930