Знайсці
12.11.2021 / 22:14РусŁacБел

Два расійскія дэсантнікі загінулі падчас высадкі на палігон пад Гроднам

Два расійскія дэсантнікі загінулі пасля няшчаснага выпадку падчас высадкі на палігон у Беларусі падчас раптоўнай праверкі боегатоўнасці.

Пра гэта паведамляюць расійскія дзяржаўныя СМІ са спасылкай на Мінабароны Расіі.

Няшчасны выпадак здарыўся сёння, 12 лістапада, падчас дэсантавання падраздзялення Паветрана-дэсантных войскаў Расіі пад Гроднам.

З-за раптоўнага моцнага парыву ветру ў двух парашутыстаў патухлі купалы. Адзін з загінулых пры дэсантаванні спрабаваў выратаваць другога, скарыстаўшыся запасным парашутам, але вышыні ўжо не хапіла. Абодва атрымалі траўмы, і лекары не змаглі іх выратаваць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930