Знайсці
12.11.2021 / 13:21РусŁacБел

Намеціліся абрысы плана дээскалацыі сітуацыі на мяжы Беларусі і ЕС

Пакуль няясна, ці адбудзецца проста дээскалацыя канфлікту на мяжы, ці вернецца сітуацыя да стану перад панядзелкам 8 лістапада, ці Мінск цалкам адмовіцца ад выкарыстання мігрантаў у якасці козыра, гэта значыць, сітуацыя вернецца да стану на канец мая.

ТАСС паведаміў, што Еўрасаюз абмяжуецца персанальнымі санкцыямі, не будзе ўводзіць новых эканамічных санкцый супраць лукашэнкаўцаў. Раней гаворка ішла пра ўвядзенне таксама абмежавальных мер супраць прадпрыемстваў. У той жа час «Белавія» заявіла, што больш не будзе садзіць грамадзян Ірака, Сірыі, Емена на рэйсы з Турцыі ў Беларусь. Гэта выглядае як частка плана дээскалацыі сітуацыі на мяжы.

Гэтаму папярэднічала дастаўка вялікай калоны мігрантаў на мяжу Беларусі і Польшчы ў панядзелак, закрыццё Польшчай перахода Брузгі—Кузніца і пагроза цалкам закрыць мяжу ў выпадку далейшай эскалацыі, пагроза Аляксандра Лукашэнкі ў адказ на такое спыніць транзіт газу па газаправодзе «Ямал-Еўропа».

Польшча, Літва і Украіна накіравалі на беларускую мяжу дадатковыя сілы, Расія выслала на патруляванне беларускага неба атамныя бамбардзіроўшчыкі.

У сераду і чацвер беларускае пытанне двойчы абмяркоўвалі Уладзімір Пуцін і Ангела Меркель — беспрэцэдэнтная інтэнсіўнасць. Ініцыятыва сыходзіла ад нямецкага боку. Берлін патлумачыў, што Мінск адрокся прамых кантактаў з нямецкім бокам яшчэ ў 2020 годзе, таму Меркель размаўляе з тым, хто мае ўплыў на Аляксандра Лукашэнку і каго ў Мінску пачуюць — з кіраўніком Расіі.

Фактычна, гэта азначае, што Захад не лічыць Аляксандра Лукашэнку самастойным у гэтых пытаннях.

Застаецца няясным, ці адбудзецца проста дээскалацыя канфлікту на мяжы, умоўна кажучы, ці вернецца сітуацыя да стану перад панядзелкам 8 лістапада, ці Мінск цалкам адмовіцца ад выкарыстання мігрантаў у якасці козыра.

Пакуль няма ніякіх прыкмет, што Мінск гатовы палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў краіне і нармалізаваць адносіны з краінамі Еўрасаюза.

На сёння ў Беларусі каля 3000 чалавек асуджаныя ці праходзяць па палітычна матываваных крымінальных справах, 847 з іх атрымалі статус палітвязня. Беларусь мае крайне нацягнутыя адносіны з чатырма з пяццю сваіх краін-суседак.

«Браце мой, клянуся Богам, ёсць навіна, што … адкрыюць адзін бок». Што распавядаюць пра шлях на Захад мігранты, якія ідуць туды і якія дайшлі

«Хацела дзяцей мігрантаў пасяліць у сябе — не пусцілі». Пагаварылі з жанчынай, якая жыве недалёка ад Брузгоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930