Рэцэпт на выходныя: гарбузовы чызкейк
Сезон гарбуза доўжыцца ўсю восень. З гэтай садавіны прынята рабіць супы, запяканкі і пюрэ, аднак сёння мы прапануем вам выпечку з гарбуза. Гарбузовы чызкейк стане цудоўнай нагодай для чаяпіцця халодным восеньскім вечарам.
Фота BBC Food.
Каб зрабіць гарбузовы чызкейк, вам спатрэбіцца:
- 225 грам пясочнага пячэння ці крэкераў
- 60 грам слівачнага масла
- сок і цэдра аднаго лімона
- 340 грам мякаці гарбуза (тушанай на пары або запечанай)
- 225 грам цукра
- 450 грам слівачнага сыра
- 1 чайная лыжка молатай карыцы
- 2,5 грам ці палова чайнай лыжкі молатага мускатнага арэха
- 4 яйкі
- 90 мл густых слівак (33-38%)
- 90 мл натуральнага ёгурта
- Разагрэйце духоўку да 170 градусаў.
- Цалкам раскрышыце пячэнне. Растапіце масла на павольным агні ці на нізкай магутнасці ў мікрахвалёўцы. Змяшайце пячэнне, масла і цэдру.
- Вазьміце форму для выпечкі дыяметрам 25 см з здымным дном, змажце яе слівачным маслам. Размясціце на дне і сценках формы сумесь з пункта 2 — гэта будзе аснова чызкейка. Трохі прыдавіце яе.
- Змешвайце слівачны сыр, мякаць гарбуза, цукар, карыцу і мускатны арэх, пакуль у сумесі не знікнуць камячкі. Дадайце ў сумесь яйкі, асцярожна перамяшайце, пакуль сумесь не стане аднароднай. Размясціце сумесь у форме зверху асновы для чызкейка і запякайце будучы дэсерт на працягу 90 хвілін. Чызкейк будзе гатовы, калі яго верх застыне, але пры гэтым унутры ён павінен заставацца трохі мягкім.
- Дастаньце чызкейк з духоўкі і пакіньце яго ў форме, пакуль пірог не астыне. Потым перамясціце чызкейк на талерку для сервіроўкі, пакрыйце яго харчовай плёнкай і пакіньце на ноч.
- Узбівайце вяршкі, пакуль яны не загусцеюць. Паступова дадавайце ёгурт і сок лімона, асцярожна ўсё перамяшайце. Упрыгожце крэмам чызкейк і падавайце яго пры хатняй тэмпературы.
0
0
0
0
0
0
Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбат
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 1
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 3
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 1
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 3
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Пятроўскі і Дзермант пачырванелі
 11
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера