Знайсці
08.11.2021 / 17:39РусŁacБел

Палітвязню Аляксею Салдаткіну прысудзілі тры гады «хіміі»

8 лістапада суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд 25-гадоваму палітвязню Аляксею Салдаткіну. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яго вінаватым паводле арт. 342 КК і прысудзіў яму тры гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — «хіміі». Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Арцём Цвяткоў. Палітвязня вызвалілі ў зале суда, паведамляюць праваабаронцы.

Адвакат папрасіў далучыць да справы стос грамат: Аляксей — выпускнік БДУ, закончыў школу з залатым медалём. Мусіў удзельнічаць у міжнароднай алімпіядзе па геаграфіі ў Токіа, але прапусціў яе праз хваробу. Таксама ён знаходзіўся ў фондзе адораных дзяцей Беларусі.

Аляксея затрымалі 26 жніўня 2021 года праз фотаздымак, зроблены падчас пратэстаў 10 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў.

Сам палітвязень у апошнім слове папрасіў прабачэння ў родных, падзякаваў усім за падтрымку, а таксама сказаў, што больш за ўсё на свеце хоча цяпер быць са сваёй жонкай. «Я думаю, што магу прынесці больш карысці грамадству і дзяржаве, знаходзячыся на волі», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930