Знайсці
26.10.2021 / 17:59РусŁacБел

Білі рукамі, рэменем, павадком, скакалкай. Прыёмных бацькоў з Ашмянскага раёна падазраюць у жорсткім абыходжанні з дзецьмі

Пра падзеі на Ашмяншчыне паведамляе Генпракуратура.

47-гадовая жанчына і 52-гадовы мужчына з 2014 года былі бацькамі-выхавацелямі дзіцячага дома сямейнага тыпу ў вёсцы Будзёнаўка. З 2016 да чэрвеня 2021 года яны жорстка абыходзіліся з дзецьмі: збівалі рукамі, рэменем, скакалкай, сабачым павадком, прымушалі падоўгу стаяць у куце, стаяць абапёршыся спінай да сцяны з напаўсагнутымі нагамі. Аднойчы яны зачынілі пяцігадовую дзяўчынку ноччу ў падвале дома.

Восем непаўналетніх дзяцей, самай малодшай на момант гвалту было 10 месяцаў, прызнаныя пацярпелымі па крымінальнай справе.

Пракуратура завяла па ўсіх гэтых фактах крымінальную справу, і перадала яе для папярэдняга расследавання ў Ашмянскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Мужчына знаходзіцца пад вартай, яго жонка — на волі, але з абавязацельствам аб яўцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930