Знайсці
25.10.2021 / 18:18

У паветраным транспарце заробак упаў на памер заробку цырульніка

Другі месяц запар у краіне падае заробак. У верасні сярэдняя намінальная зарплата стала меншая на 21 рубель. У жніўні яна знізілася на 8,5 рубля. 

Заўважна ўпаў заробак у будаўніцтве — на 76 рублі ў верасні ў параўнанні са жніўнем.

Але самым сур’ёзным было падзенне заработку ў дзейнасці паветранага транспарту — на 642 рублі (заробак у верасні склаў 3186 рублёў), а таксама ў дзейнасці пасажырскага паветранага транспарту — на 727 рублёў (склаў 3274 рублі).

Падзенне заробку ў паветраным транспарце можна параўнаць з месячным заробкам у цырульнях і салонах прыгажосці. Іх сярэдні намінальны заробак у верасні быў 686,5 рубля.

Памер заробку ў галіне паветранага транспарту, відаць, адлюстроўвае стан галіны пасля прымусовай пасадкі ў Мінску 23 траўня 2021 года самалёта Ryаnair з Раманам Пратасевічам на борце. З 5 чэрвеня 2021 года ЕС забараніў усім дзяржаўным беларускім авіякампаніям палёты над тэрыторыяй Еўрасаюза.

Затое выраслі заробкі ў лесаводстве і лесазагатоўках — амаль на 100 рублёў, у рыбалоўстве і рыбаводстве — на 141 рубель, вытворчасць цэлюлозы, паперы і вырабаў з паперы вырасла аж на 235 рублёў.

Саўміну зноў даручылі стрымліваць цэны і павысіць даходы людзей. Ці магчыма гэта?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30