Знайсці
23.10.2021 / 12:25РусŁacБел

Lego выпусціла канструктар — дакладную копію асабняка з фільма «Адзін дома»

Кампанія Lego выпусціла канструктар, які з'яўляецца дакладнай копіяй дома сям'і Макалістэраў з фільма «Адзін дома» 1990 года, паведамляе CNN. Калядная камедыя расказвае пра 8-гадовага Кевіна, якога бацькі забыліся ўзяць з сабой у падарожжа. Застаўшыся адзін, хлопчык вымушаны абараняцца ад рабаўнікоў і робіць для іх розныя пасткі.

Набор складаецца з 3 955 дэталяў і абыдзецца ў $250. Дызайн канструктара распрацаваў украінскі прыхільнік фільма — 28-гадовы Алекс Старажук. У кампаніі адзначаюць, што гэта самы вялікі набор з усіх, калі-небудзь створаных фанатамі ў рамках праекта Lego Ideas, які дазваляе карыстальнікам прыдумляць мадэлі самастойна. Увасобіць ідэю ў жыццё дапамагла дызайнер Lego Антыка Браканава.

«Ажыўляць праект Алекса было сапраўднай забавай. Ён прадумаў кожны аспект, ад планіроўкі пакояў да выкарыстання колеру і, вядома ж, дэталяў з фільма, каб зрабіць дом імгненна пазнавальным», — падкрэслівае дызайнерка праекта.

Канструктар паступіць у продаж 1 лістапада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930