Знайсці
22.10.2021 / 17:04РусŁacБел

Стала вядома, колькі работнікаў розных сфер прайшлі вакцынацыю ад кавіду

Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 на 20 кастрычніка прайшлі каля 84% работнікаў сістэмы аховы здароўя і больш за 52% работнікаў устаноў адукацыі, як паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Завяршылі вакцынацыю больш за 71% работнікаў устаноў з кругласутачным знаходжаннем грамадзян і сацыяльных работнікаў, 94% чалавек старэйшых за 18 гадоў, якія пражываюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання, а таксама каля 40% людзей старэйшых за 60 гадоў і людзей з хранічнымі захворваннямі.

Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 таксама прайшлі больш за 25% работнікаў гандлю і грамадскага харчавання, каля 37% — сферы бытавога абслугоўвання, больш за 30% — транспартных арганізацый, устаноў культуры і спорту, службы ЖКГ (уключаючы энерга- і водазабеспячэння). Вакцынацыя насельніцтва працягваецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031