Знайсці
14.10.2021 / 18:41РусŁacБел

У 2021 годзе рээкспарт кветак з Беларусі ў Расію практычна спыніўся

Увоз кветак з Беларусі ў Расію ўпаў амаль на $100 млн — да $14,9 млн. Гэта звязана з тым, што перастала дзейнічаць схема, пры якой некалькі аператараў вызваляліся ад ПДВ пры ўвозе кветак, звяртае ўвагу РБК.

У самым пачатку 2021 года расійскі сайт «Проект» апублікаваў расследаванне пра кантрабанду і рээкспарт тавараў з Беларусі. Пра рээкспарт кветак загаварылі на афіцыйным узроўні.

Пастаўкі танных кветак удалося спыніць адменай Мінскам нулявога ПДВ.

Да 31 жніўня 2021 года шэраг аператараў вызваляўся ад ПДВ у 20% пры ўвозе ў Беларусь прадукцыі, у тым ліку кветак, якую потым экспартавалі ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Ільгота стварыла так званую беларускую схему экспарту ў Расію, з дапамогай якой прадаўцы імпартных кветак з Эквадора, Кеніі, Нідэрландаў і іншых краін маглі рэалізоўваць іх па заніжаных цэнах на расійскім рынку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930