Знайсці
12.10.2021 / 22:42

Пандэмія кавіду павысіла верагоднасць новага сусветнага крызісу — МВФ

Тэрміновая фінансавая падтрымка эканомікі з боку дзяржаўных цэнтрабанкаў і міністэрстваў фінансаў павысіла верагоднасць новага фінансавага крызісу. Пра гэта папярэджвае Міжнародны валютны фонд.

Павялічыць

Фота depositphotos.com.

У сваёй справаздачы па фінансавай стабільнасці ў свеце, якую МВФ выпускае кожныя шэсць месяцаў, арганізацыя патлумачыла механізмы, што выклікаюць небяспеку новага крызісу.

Згодна з экспертамі, палітычныя лідары былі вымушаныя пайсці на кампраміс паміж неабходнасцю падтрымаць эканамічную актыўнасць і пры гэтым прадухіліць непажаданыя наступствы і сярэднетэрміновыя рызыкі для фінансавай стабільнасці, піша Guardian.

Падчас пандэміі хутка выраслі кошты на дамы ў розных краінах свету. Адпаведныя працэсы мелі месца і з коштамі акцый — як лічаць эксперты, яны ўвогуле былі пераацэненыя.

У такіх умовах інвестары ўсё больш звяртаюць увагу на эканамічныя перспектывы краін, дзе яны працуюць. Усё гэта адбываецца на фоне ўздыму колькасці хворых і няўпэўненасці ў тым, што адбудова эканомікі магчымая.

Эксперты МВФ падкрэсліваюць, што варта звярнуць увагу на папераджальныя прыкметы ў эканоміцы — напрыклад, на рост рызык у фінансавай сферы і ўразлівасцяў у сектары нябанкаўскіх фінансавых устаноў.

Такія з’явы ўказваюць на пагаршэнне сітуацыі з фінансавай стабільнасцю. Калі нічога не будзе зроблена, каб выправіць сітуацыю, гэтыя моманты могуць перарасці ў больш маштабныя крызісныя з’явы, якія паставяць пад пагрозу эканамічны рост і будуць выпрабоўваць сусветную фінансавую сістэму на ўстойлівасць.

Беларусы вынеслі з банкаў рэкордную колькасць грошай. Эксперт: «Гэта крытычна для банкаўскай сістэмы»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31