Знайсці
12.10.2021 / 21:04РусŁacБел

Шматдзетнага бацьку з Гродна, якога збіраюцца судзіць за 13 каментароў, затрымалі на мяжы

У Гродне змясцілі пад варту 36-гадовага гарадзенца, якога затрымалі, калі ён спрабаваў збегчы з Беларусі, перадае s13.ru. 

Гарадзенцу за 13 каментароў у тэлеграм-каналах, якія ён пакідаў са жніўня мінулага года па май 2021 года, выставілі абвінавачанне па трох артыкулах КК РБ. Дома ў мужчыны прайшоў ператрус, падчас якога сілавікі выявілі гумавую дубінку, дымавыя шашкі, пярцовыя балончыкі, петарды і газавыя балоны. З-за гэтага дадаўся яшчэ адзін артыкул: «Незаконныя выраб, захоўванне, перавозка прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў».

На час следства мужчына знаходзіўся на волі: у яго на ўтрыманні адно непаўналетняе дзіця і трое малалетніх. Аднак, па звестках УСК па Гродзенскай вобласці, ён паспрабаваў схавацца. Яго абвясцілі ў вышук і затрымалі пры спробе перайсці беларуска-польскую мяжу. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930